Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ўдзень 3 кастрычніка.
Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночны, умераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 8 – 14 градусаў цяпла, днём – +13 – 19.
Ад 4 кастрычніка пахаладае, месцамі чакаецца ўзмацненне паўночна-ўсходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.