Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітры Рабаў.
У аўторак, 4 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі дажджы, асобных раёнах моцныя. Ноччу і раніцай месцамі туман. Сіноптыкі звяртаюць увагу, што раніцай і днём у многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
Ад серады і да пятніцы пройдуць моцныя дажджы. На большай частцы тэрыторыі зноў чакаецца моцны вецер парывамі да 15-20 м/с.
У выхадныя, 8 і 9 кастрычніка, надвор’е не зменіцца: на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
4 кастрычніка |
ад +7 да +13, па паўднёвым усходзе да +17 |
ад +6 да +12 |
5 кастрычніка |
ад +6 да +13, па паўднёвым усходзе месцамі да +16 |
ад +3 да +10 |
6 кастрычніка |
ад +7 да +14, па ўсходзе да +16 |
ад +4 да +11 |
7 кастрычніка |
ад +6 да +13 |
ад +3 да +10 |
8, 9 кастрычніка |
ад +5 да +12 |
ад +2 да +8 |
“Наша Ніва” паводле news.tut.by