Змены – у залежнасці ад тарыфу – закрануць памер абаненцкай платы, а таксама кошт званкоў па Беларусі і SMS-паведамленняў. Тарыфы на інтэрнэт-паслугі і паслугі сувязі ў роўмінгу застануцца ранейшымі.

На якіх тарыфах не памяняецца штомесячная плата:

1. “Блізкі. Для пенсіянераў”,

2. “Лёгка сказаць”,

3. “МТС СМАРТ Гасцявы”,

4. “Ультра”,

5. “Абсалют”.

Тарыфы на званкі абанентам МТС і кліентам іншых беларускіх аператараў на прапановах “Блізкі. Для пенсіянераў” і “Выдатны” таксама застануцца нязменнымі. Акрамя гэтага, карэктывы ў кошце размоў у сетцы МТС не закрануць шэраг архіўных тарыфных планаў і ўсе тарыфы папулярнай лінейкі “МТС СМАРТ”.

Паведамляецца, што ў сувязі з data-трансфармацыяй у карпаратыўным сегменце і пераходам на больш прагрэсіўныя і адпаведныя сучаснай структуры спажывання Voice&Data-тарыфы “Разумны бізнэс” МТС запускае акцыю з фіксацыяй бягучых тарыфаў для карпаратыўных кліентаў да канца 2016 года.

З новымі тарыфнымі прапановамі можна азнаёміцца на сайце кампаніі.

Паводле “Нашай Нівы”.