Пра гэта на нарадзе ў райвыканкаме сказаў намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Алег Хлебавец.
– У прынцыпе, усе службы гатовыя да пачатку ацяпляльнага сезона ўжо сёння. Цяпло ў першую чаргу, вядома, з’явіцца ў сацыяльных установах. Пакуль дазваляе надвор’е, падключэнне ацяплення адкладаецца да панядзелка, 10 кастрычніка.