Дэнамінацыя падарыла людзям добрую магчымасць – дастаць з далёкіх паліц скарбонкі і пачаць збіраць на нешта карыснае. Здаецца, невялікія грошы, аднак маленькімі крокамі можна назбіраць немалую суму. А часам, і нават вельмі значную. Усё залежыць ад памераў вашай скарбонкі.

Калі адны збіраюць на пакупкі, іншыя пераводзяць грошы ў валюту. 15 верасня ў “Ідэя Банк” у Маладзечне, які знаходзіцца па вуліцы Прытыцкага, 14, прыйшла жанчына з сынам, каб памяняць 350 рублёў манетамі на валюту. У яе былі грошы наміналам рубель, два і 50 капеек. Усе манеты былі запакаваныя ў тры харчовыя поліэтыленавыя пакеты, у кожным з якіх манеты пэўнага наміналу.

Кожны з пакетаў кліенты перадалі работніку асобна праз латок. Як адзначае загадчык аддзялення “Ідэя Банка” Руслан Каржоў, два пакеты нельга адначасова перадаць, а адзін – калі ласка, праўда ўшчыльную.

– Касір адразу вельмі здзівілася, бо такі выпадак за час яе работы быў упершыню, – расказвае спецыяліст. – Аднак не разгубілася і абслужыла кліента аператыўна. На здзіўленне, аперацыя заняла не больш за пяць хвілін, таму незадаволеных у чарзе не было.

Фота Руслана Каржова.

Фота Руслана Каржова.

Манет магло быць і больш

Чытач “Рэгіянальнай газеты” Юры Страх, які ў гэты час быў у чарзе, адзначыў, што тыя, хто ў гэты час быў у банку, былі вельмі здзіўленыя ўбачаным. Таму наўрад ці пачалі ўзрушацца, што чарга не рухаецца. Усім было цікава, які час спатрэбіцца супрацоўніцы банка, каб палічыць грошы.

Работнік банка зазначае, калі б кліент ведаў, што аперацыю можна здзейсніць па больш выгадным курсе з дапамогай спецыяльнай карткі “Лепшы курс”, магчыма, прынёс бы і больш манет.

Купіць валюту праз картку можна па ніжэйшым курсе

Фота ideabank.by.

Фота ideabank.by.

Такую картку кліент атрымлівае ў той жа дзень, калі звярнуўся па яе ў банк пасля афармлення неабходных дакументаў. Яна адкрываецца ў замежнай валюце, папаўняць яе можна і ў беларускіх, і ў замежных грашах.

Пры залічэнні на картку беларускіх рублёў адбываецца канвертацыя рахунку ў валюту па курсе на 0,001 рубля (10 недэнамінаваных рублёў) ніжэй за курс продажу замежнай валюты, устаноўленага ў касах галоўнага офіса банка.

– Так, напрыклад, калі ў галоўным офісе курс 1 рубель 93 капейкі, то па картцы “Лепшы курс” ён будзе меншым – 1 рубель 92 капейкі, – расказвае пра перавагі Руслан Каржоў. – Асабліва гэта адчувальна, калі купляць буйную суму.

Пры ажыццяўленні расходных аперацый па картцы ў беларускіх рублях адбываецца канвертацыя валюты рахунка ў беларускія рублі па курсе на 0,001 рубля (10 недэнамінаваных рублёў) вышэй за курс пакупкі замежнай валюты, устаноўленай ў касах галоўнага офіса банка.

– Пры гэтым карыстацца карткай вы можаце як у Беларусі, так і за мяжой, – адзначае загадчык аддзялення “Ідэя Банка” ў Маладзечне. – І не толькі набываць па ёй валюту. Але і выкарыстоўваць як ашчадкартку. Справа ў тым, што кліенту налічваюцца працэнты па выніках месяца. Іх можна зняць альбо накопліваць далей. Таксама картка падыдзе для  аплаты праз інтэрнэт.

Перавагі карткі “Лепшы курс”

Фота ideabank.by.

Фота ideabank.by.

1. Бясплатна знімаць грошы можна ў банкаматах банкаў-партнёраў: ААТ “БелВЭБ”, ААТ “Банк “Масква-Мінск”, ЗАТ “Альфа-Банк”, ААТ “Тэхнабанк”, ЗАТ “БСБ Банк”, ЗАТ “РРБ-Банк”

2. Бясплатна залічваць сродкі праз плацежную сістэму “Разлік” (АИС ЕРИП).

3. Абслугоўванне рахунка – усяго 3 долары ЗША альбо еўра ў год пры адкрыцці карткі Visa Electron і 10 долараў ЗША альбо еўра ў год пры адкрыцці MasterCard Standard з тэхналогіяй PayPass альбо Visa Classic.

4. Дыстанцыйнае кіраванне рахункам праз мабільны банк і інтэрнэт-банк.

5. SMS-апавяшчэнне.

6. Тэхналогія 3-D Secure забяспечвае павышаную бяспеку плацяжоў у інтэрнэце.

ЗАТ “Ідэя Банк” УНП 807000122.