Прагнозы метэаролагаў несуцяшальныя для людзей: моцныя дажджы будуць ісці ў Беларусі яшчэ каля пяці дзён.
Тэмпература будзе трымацца сапраўды кастрычніцкая: ад 6 да 11 градусаў. Месцамі ў ясныя ночы слупок тэрмометра будзе апускацца да 1 – 3 градусаў.
У другой дэкадзе месяца сінопыткі прагназуюць пагодныя дзянькі, але ўжо халодныя – ад 0 да 10 градусаў, з прымаразкамі.
Другога бабінага лета больш не чакаецца.