– Распрацоўваецца праект нарматыўна-прававога акта, які прадугледжвае ўвядзенне забароны на продаж спіртных напояў на АЗС і ў начны час, – праінфармавалі ў прэс-службе.

Праект закона павінен быць прадстаўлены на разгляд урада не пазней за 1 лістапада бягучага года.

На прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення кантролю спажывецкага рынку гандлёвай інспекцыі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Валяр’ян Бяспалы паведаміў, што цяпер абмяркоўваецца пытанне па вывядзенні алкагольнай прадукцыі з агульнай залы гандлёвых аб’ектаў

Аднак гэта патрабуе пэўных выдаткаў з боку ў тым ліку суб’ектаў гаспадарання на набыццё дадатковага абсталявання, пераабсталяванне. Гэтае пытанне пакуль прапрацоўваецца на ўзроўні міністэрства.

Пры гэтым Бяспалы адзначыў:

– Асабіста маё меркаванне – толькі забаронамі мы ніколі не навядзём парадку, не прышчэпім культуру, у тым ліку піцця, – адзначыў Валяр’ян Бяспалы. – Неабходна ўсім: і дзяржаўным органам, і СМІ працаваць і пераконваць грамадзян, што алкаголь – гэта шкодна.

Паводле “Нашай Нівы”.