30 верасня прадстаўнікі рэдакцыі ўрачыста ўручылі падарункі пераможцы першага туру конкурсу – вучаніцы 5 “а” класа 14-й школы Маладзечна Вікторыі Валюкевіч.

Фірменныя падарункі мы ўручылі ён на перапынку перад усім класам. Аднакласнікі Вікі таксама атрымалі падарункі ад “Рэгіянальнай газеты”.

Паважаныя бацькі і настаўнікі! Далучыце да конкурсу дзяцей і вучняў. Дзякуючы конкурсу ад “Рэгіянальнай газеты” “Дзясятачка” вы матывуеце школьнікаў выдатна вучыцца. Выхоўваеце разуменне, што добрымі ведамі можна зарабіць.

Любы ўдзельнік можа выйграць планшэт.

Рэдакцыя таксама ўзнагародзіць удзельніка, які дашле найбольш бланкаў, і настаўніка, чые вучні будуць найбольш актыўна ўдзельнічаць у конкурсе.

У конкурсе могуць удзельнічаць вучні ўсіх класаў школ і гімназій з рэгіёна, у якім выходзіць “РГ”. Для ўдзелу вам дастаткова выразаць бланк удзельніка з апошняга нумара папяровай газеты, запоўніць і даслаць нам або прынесці ў рэдакцыю. 

Класны кіраўнік Вікторыі Дзмітры Станіслававіч.

Класны кіраўнік Вікторыі Дзмітры Станіслававіч.

Конкурс праводзіцца ў некалькі тураў. Вынікі тыднёвых тураў мы падводзім па пятніцах у 15 гадзін. Чарговы розыгрыш пройдзе 7 кастрычніка ў рэдакцыі “РГ”. У ім будуць удзельнічаць бланкі, атрыманыя да 15 гадзін гэтага дня. Пераможцу мы абяром, выцягнуўшы адзін з бланкаў усляпую. Удзельнікі пры гэтым могуць прысутнічаць.

Бланкі, атрыманыя пасля 15 гадзін 7 кастрычніка і да 15 гадзін 14 кастрычніка, будуць удзельнічаць у розыгрышы чацвертага тура.

Абсалютна ўсе атрыманыя ад 16 верасня да 28 кастрычніка бланкі будуць удзельнічаць у розыгрышы галоўнага прыза – планшэта.

Яшчэ адзін падарунак мы прапануем для цэлага класа. На нашым сайце 8 кастрычніка мы размесцім галасаванне за класы, якія прадстаўляюць удзельнікі конкурсу. Той, які набярэ найбольш галасоў, выйграе паход у піцэрыю для ўсяго класа.

Да ўдзелу дапускаюцца толькі выразаныя з газеты бланкі. Удзельнікам можа стаць вучань, які атрымаў у гэтым навучальным годзе адзнаку “9”ці “10”па любым прадмеце. Колькасць дасланых заявак неабмежаваная, але толькі раз з адной адзнакай, і толькі адну адзнаку можна ставіць у адзін бланк.

Жадаем вам поспеху і выдатнай вучобы!

Аляксандр Манцэвіч.

Аляксандр Манцэвіч.