Часта, выбіраючы падарункі, мы адкідаем думкі пра залатыя і срэбраныя ўпрыгажэнні – дорага.  І пачынаем шукаць нешта масіўнае, маўляў, узяў у рукі – маеш рэч. А па сутнасці, за тыя ж грошы вы можаце купіць вытанчаны ювелірны выраб, які не толькі прыемна здзівіць, аднак і доўгія гады будзе захоўваць успаміны пра вас і радаваць вока чалавека, якому быў прызначаны.

Прааналізаваўшы цэны ў фірменным магазіне “Царскае золата”, мы заўважылі, што бюджэтным можа быць нават ювелірнае ўпрыгажэнне.

Магазін знаходзіцца ў Маладзечне па вуліцы Прытыцкага, 12.

Магазін знаходзіцца ў Маладзечне па вуліцы Прытыцкага, 12.

Залатое – не значыць, дарагое

Летам быў вялікі выбар пірсінгу, пры гэтым цэны на яго ад 20 рублёў. Аднак такі тавар доўга не заляжаўся – расхапілі за два тыдні. Цяпер і спецыялісты, і пакупнікі з нецярпеннем чакаюць новага паступлення.

Прымальныя па цане і падвескі. Цэны на іх пачынаюцца ад 40 рублёў.

– Па-ранейшаму не губляюць актуальнасці крыжыкі, падвескі са знакамі задыякаў, з выявай святых, літары, – расказвае загадчыца магазіна “Царскае золата” Ірына Місюра. – З’явілася новая калекцыя, якая прыйдзецца даспадобы модніцам і тым, хто хоча вылучыцца. Ёсць падвескі ў форме рыбак, чарапашак, анёлаў. Для яркіх асоб – у форме жар-птушак. Хочаце зрабіць падарунак цырульніку ці спецыялісту салона прыгажосці, звярніце ўвагу на падвескі ў форме нажнічак і расчоскі. Для настаўніка музыкі – скрыпічныя ключы.

Фота gorodvitebsk.by.

Фота gorodvitebsk.by.

Самы бюджэтны варыянт – срэбра.

– У моду цяпер уваходзяць шпількі (булавки), – адзначае спецыяліст. – Яны зробленыя своеасабліва. Могуць быць з сэрцайкам збоку, кветачкай. З аднаго бок, гэта прыгожае дапаўненне да вобразу, з іншага, – абарона ад злых вачэй.

Для першага зубка набудзьце дзіцяці срэбраную лыжку. Ёсць традыцыя, калі срэбранай лыжачкай тры разы пастукаць па зубку, то ўсе астатнія прарэжуцца без болі і не будуць псавацца.

– Свайму дзіцяці купіла такую лыжачку, – заўважае загадчыца магазіна “Царскае золата”. – Спачатку выкарыстоўвалі для зубоў. А цяпер у лыжачку наліваю вадкія лекі, бо гавораць жа, што срэбра ачышчае і ваду, знімае негатыў.

Каб грошы вяліся і ў бізнесе, і ў сям’і, надзявайце ўпрыгажэнні з раўхтапазам

Упрыгажэнняў з камянямі маладзечанцы пакуль чамусьці пабойваюцца. Фота vitebsk.biz.

Упрыгажэнняў з камянямі маладзечанцы пакуль чамусьці пабойваюцца. Фота vitebsk.biz.

Упрыгажэнняў з камянямі маладзечанцы пакуль чамусьці пабойваюцца, выбіраюць класічныя варыянты. Але камяні нясуць пэўную энергетыку, і калі ведаць, чаго вы хочаце дасягнуць, могуць у гэтым дапамагчы.

– Аднойчы да нас прыйшла мэтанакіраваная кліентка, адразу папрасіла паказаць упрыгажэнні з раўхтапазам, – узгадвае Ірына. – Як убачыла, наколькі вялікі ў нас асартымент, гатовая была скупіць усё. Як пасля аказалася, жанчына працуе ў гандлі і адзначае, як надзене ўпрыгажэнні з дымчатым тапазам, кліенты ідуць валам. Зазначыла, што добра набываць упрыгажэнні ў пары, напрыклад, пярсцёнак і завушніцы, тады іх уздзеянне ўзмацняецца.

Каб муж быў верным

Аметыст – камень вернасці, любові. Фота carskoe-v-breste.tam.by.

Аметыст – камень вернасці, любові. Фота carskoe-v-breste.tam.by.

Калі хочаце, каб ваша сямейнае жыццё было трывалым, у падарунак жонцы можаце падарыць залатыя ўпрыгажэнні з аметыстам. Гэта камень вернасці, любові.

– Лічыцца, калі вы падарылі аметыст, то у вас закахаецца той чалавек, якому набывалі такі падарунак, настолькі моцна, што вашы пачуцці пройдуць праз любыя няшчасці, – распавядае спецыяліст “Царскага золата”. – Аднак дрэнным тонам лічыцца дарыць такі падарунак сяброўкам, калегам, знаёмым жанчынам.

Але многія блытаюць гэты камень з удовіным. Раней, калі мужчыны ішлі на вайну, дарылі жонкам такія ўпрыгажэнні, лічылі, што ў такім выпадку абавязкова дачакаюцца. Вядома многія паміралі ў баях. Таму з часам першаснае значэнне забывалася, і яго асацыявалі з удовамі.

Срэбраныя ўпрыгажэнні з аметыстам сімвалізуюць сяброўства.

Сапфіры – для тых, хто займае высокую пасаду.

Ізумруд – камень сумленных людзей. У старажытнасці яго клалі пад язык, калі хацелі пачуць праўду.

Гранаты – жаночы пачатак.

Фота vitebsk.biz.

Фота vitebsk.biz.

Упрыгажэнне будзе мяняцца на вачах

Калі ж вы хочаце зарыгінальнічаць, набудзьце выраб з султанітам. У залежнасці ад асвятлення, ён мяняе колер: становіцца то святлейшым, то цямнейшым.

І канешне ж, лепшыя сябры жанчын – брыльянты.

– Не трэба баяцца падыходзіць да такіх ювелірных упрыгажэнняў, – раіць Ірына Аляксееўна. – І брыльянты таксама маюць розную цану. Можна купіць вытанчаны пярсцёнак з невялічкімі брыльянтамі. Яны будуць каштаваць 200-300 рублёў. Затое гэта брыльянты. З часам яны не памутнеюць, захаваюць бляск.

Фота vitebsk.biz.

Фота vitebsk.biz.

Здзівіць мужчыну

Калі вы хочаце сапраўды здзівіць свайго мужчыну, прапануем падарыць пярсцёнак-пячатку альбо швейцарскі гадзіннік.

– Швейцарскія гадзіннікі маюць выдатную якасць і дакладнасць, – адзначае спецыяліст “Царскага золата”. – Дызайн гадзіннікаў пастаянна абнаўляюцца, таму можаце не сумнявацца, што са швейцарскім гадзіннікам ваш мужчына не застанецца незаўважаным.

Фота stime.by.

Фота stime.by.

Як даглядаць за ювелірным упрыгажэннем

1. Раз на год звяртайцеся да ювеліра. Ён адпаліруе выраб, той стане як новенькі.

2. Дайце адпачыць золату і сабе. Дома знімайце ўпрыгажэнні, каб на іх не з’яўляліся драпінкі, калі вы робіце дамашнюю работу. І цела адпачне ад пярсцёнкаў і завушніц.

3. Вярнуць бляск упрыгажэнням дапаможа мыльная вада або нашатырны спірт (0,5 чайнай лыжкі на шклянку вады). Пакладзіце ўпрыгажэнні на некаторы час, пасля пратрыце мяккай анучкай.

Запішыся ў Дзяды Марозы ў “Царскім золаце”

Фота vitebsk.biz.

Фота vitebsk.biz.

Калі цяпер узяць растэрміноўку ў “Царскім золаце”, на Новы год вы зможаце парадаваць сябе добрым ювелірным упрыгажэннем, альбо падарыць яго сваякам. Пры гэтым вам не трэба даведка аб даходах.

Калі пэўнага ювелірнага ўпрыгажэння няма ў магазіне, вы можаце выбраць патрэбнае на сайце, запісаць артыкул і сказаць яго спецыялісту. Ён зможа замовіць яго, і праз некаторы час вы можаце забраць упрыгажэнне, не выязджаючы са свайго горада.

Тэлефон: (80176) 77-41-97.

Адрас: Маладзечна, вул. Прытыцкага,12.

Сайт: carskoe.by, stime.by (сайт, дзе можна замовіць гадзіннік).

ООО “БигПрайм” УНП 691511104