На думку навукоўцаў, працягласць жыцця ў асобных выпадках можа быць і большай, але шанцы знайсці хоць бы аднаго 125-гадовага чалавека настолькі невялікія, што для гэтага спатрэбіцца ў 10 тысяч разоў больш людзей, чым цяпер жыве на Зямлі.

Некаторыя навукоўцы віталі з’яўленне гэтага аналізу дадзеных, але іншыя называюць яго змрочнай пародыяй на навуковае даследаванне.

Сярэдняя працягласць жыцця чалавека пастаянна расце з 19 стагоддзя з-за прымянення вакцын, паляпшэння якасці медыцынскай дапамогі пры родах і поспехаў у барацьбе з ракам і сардэчна-сасудзістымі захворваннямі.

Але ці могуць далейшыя поспехі ў медыцыне павялічваць працягласць жыцця да бясконцасці?

Нью-ёркскія даследчыкі прааналізавалі Базу дадзеных аб смяротнасці чалавека (Human Mortality Database), а таксама дадзеныя аб смяротнасці сярод доўгажыхароў (тых, хто старэйшыя за 110 гадоў) у Францыі, Японіі, Вялікабрытаніі і ЗША.

Паводле гэтых дадзеных, рост чаканай працягласці жыцця людзей старэйшых за 100 гадоў запавольваецца, а максімальны ўзрост на момант смерці застаецца нязменным ўжо каля 20 гадоў.

Прафесар Ян Фейг з медыцынскага каледжа імя Альберта Эйнштэйна сказаў у інтэрв’ю Бі-бі-сі: “Упершыню ў гісторыі мы змаглі ўбачыць, што, падобна, існуе максімальная працягласць жыцця. Яе столь, мяжа – 115 гадоў”.

Але, само сабой, бываюць і выключэнні. Жанне Кальман, адзінай доўгажыхарцы, чый век пацвярджаўся дакументамі, да моманту смерці ў 1997 годзе было 122 гады.

Яна нарадзілася яшчэ да таго, як у Парыжы была ўзведзена Эйфелева вежа, і сустракалася з мастаком Ван Гогам.

На дадзены момант нікому яшчэ не ўдалося дажыць да такога сталага ўзросту.

“Наша Ніва” паводле і.