У аб’яве напісана, што аптэку зачынілі з-за адсутнасці спецыялістаў.

У адной з вілейскіх аптэк нам растлумачылі, што на Гагарына проста “няма каму працаваць”. Загадчыца – на бальнічным, фармацэўт – у дэкрэтным.

Аптэка належыць прадпрыемству “Мінская фармацыя”. Тут на сайце пазначана, што аптэка працуе ад панядзелка да суботы.

У арганізацыйна-фармацэўтычным аддзеле “Мінскай фармацыі” паабяцалі разабрацца ў сітуацыі. Чакаем афіцыйнага адказу.

Адказ мы атрымалі наступны: фармацэўт у адпачынку па доглядзе за дзіцём. Загадчыца на бальнічным пасля аперацыі.

Аптэка пачне працаваць у лістападзе.