24 кастрычніка а шостай гадзіне вечара ў малой зале Палаца культуры адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фільма Вольгі Пятровай “Музыка пад Брайлем”.

Фільм расказвае пра жыццё таленавітага хлопчыка Данілы Савені, якога многія ведаюць як выканаўцу гімна на міжнародных хакейных турнірах у Беларусі. Аднак нямногія ведаюць, што хлопчык жыве і вучыцца ў Маладзечне ў школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку.

На мерапрыемстве будзе працаваць фотаэкспазіцыя “Асяроддзе пражывання: у цемры” Юліі Шаблоўскай.

У ліку спецыяльных гасцей: кінарэжысёр Максім Швед, акцёр і рэжысёр Андрыян Барткевіч, кампазітар Кацярына Сянкевіч, Данііл Савеня, яго настаўніца Таццяна Стукалава, дуэт “Апрыёры” і іншыя.

Уваход свабодны.

Паводле клуба эфектыўных кантактаў “Дыялог+”.