На большай частцы тэрыторыі дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2.. + 8°С, максімальная днём +7.. + 13°С.

9-10 кастрычніка захаваецца няўстойлівае надвор’е.

9 кастрычніка будзе пахмурна і дажджліва. У асобных раёнах краіны пройдуць моцныя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2.. + 9°С, максімальная днём +6.. + 13°С.

10 кастрычніка пахмурна. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2.. + 7 ° С, максімальная днём +5.. + 11°С.