Сёння на Чыжэўскай завадзі Вілейскага вадасховішча зладзілі асноўныя мерапрыемствы рэспубліканскага свята “Рыбалоў-практык”.

Удзельнікі свята прыехалі ўчора. Цяпер яны спаборнічаюць у лоўлі рыбы вудай.

Па правілах конкурсу, лавіць можна з берага або чоўна. Могуць удзельнічаць і зусім маладыя аматары рыбалкі. Але ўдзельнікі, якім няма 18 гадоў, у чоўне будуць разам з бацькамі.

На свята прыехалі рыбакі з Гродна, Віцебска, Мінска і іншых гарадоў Беларусі.

Заўтра ў 13:00 падвядуць вынікі і ўзнагародзяць пераможцаў.

Пра гэта расказаў Віктар Чыркін,  тэхнік па сувязі Вілейскай выратавальнай станцыі.