Але не для Беларусі, а для зборнай Азербайджана. Плыўцы з Маладзечна Раман і Дзмітры Салей выступілі на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра.

Пра гэта паведамляе сайт azerisport.com.

Раман заваяваў срэбны медаль ў дысцыпліне 100 метраў на спіне, Дзмітры – срэбны медаль ў плаванні на 100 метраў брасам.

Нагадаем, што браты з Маладзечна пераехалі ў Азербайджан у 2013 годзе.    

Паралімпіец Дзмітры Салей: “Назад у Беларусь я не вярнуся”