У нядзелю вечарам у Варшаве ў 90-гадовым узросце памер сусветна вядомы кінарэжысёр Анджэй Вайда. Пра гэта паведамляе “Газэта выборча”

Апошнім фільмам, знятым Вайдам, была стужка “Павідокі”, прысвечаная мастаку Уладзіславу Страмінскаму, біяграфія якога цесна звязаная з Вілейкай.

“Павідокі” быў вылучаны ад Польшчы на Оскар у намінацыі “Найлепшы неангламоўны фільм”.