Гэты фотаздымак у рэдакцыю “Рэгіянальнай газеты”прынёс заўзятар маладзечанскай футбольнай каманды Дзмітры Рухлевіч.

– А раптам нехта ўбачыць гэты фотаздымак і пазнае каго яшчэ. Гэта ж маманты маладзечанскага футбола!

Здымак Дзмітры знайшоў у сеціве.

– Унук капітана маладзечанскай каманды, таго, што нясе сцяг, падпісаў фотаздымак, што дзед яго вадзіў на гарадскі стадыён, калі колькасць гледачоў на ім была 2-3 тысячы гледачоў.

На фотаздымку капітан маладзечанскага “Дынама”  Мікалай Скамарцоў  нясе футбольны сцяг, фота зроблена прыкладна ў 1949-1955 гг.

Маладзечанскае Дынама ўпершыню ў 1949 годзе прадставіла горад на рэспубліканскай арэне, заняўшы ў дэбютным сезоне трэцяе месца. Далей назвы гарадской каманды неаднаразова мяняліся, аж да цяперашняга “Маладзечна ДЮСШ 4”.