Здарэнне адбылося раніцай 10 кастрычніка. Паведамленне ў службу 101 паступіла ў 5 гадзін раніцы. 

Гарэў двухпавярховы дом. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі ў кватэры труп мужчыны, асоба якога яшчэ невядомая.

Аднак вядома, што ў кватэры быў яшчэ адзін пацярпелы, гаспадар доа. Ён звярнуўся ў хуткую дапамогу з апёкамі кісці 1 і 2 ступеняў.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

– Аднак найбольш верагоднымі разглядаюцца дзве версіі: неасцярожнасць пры курэнні і неасцярожнасць пры эксплуатацыі электранагравальніка, – расказала “Рэгіянальнай газеце” старшы інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Марына Ганчарова.