“Рэгіянальная газета” сёлета шчодрая, як сама восень. І калі вы ну зусім ніяк не можаце паўдзельнічаць у конкурсе “Дзясятачка”, каб выйграць планшэт за выдатную вучобу, то далучайцеся да нашай акцыі “Не губляй ніводнага дня!”
Дасылайце на нашу пошту regionnews@rh.by свае самыя лепшыя фотаздымкі, зробленыя за 2016 год. Пакажыце, што вы карыснае і прыемнае захавалі ў сваім банку шчаслівых момантаў.
У конкурсе будзе два пераможцы. Адзін атрымае прыз глядацкіх сімпатый – лепшага ў гэтай намінацыі вызначым праз галасаванне на нашым сайце rh.by.
Другога чакае Гран-пры – менавіта яго здымак упрыгожыць штогадовы фірменны каляндар “Рэгіянальнай газеты”. Гэтага пераможцу вызначаць работнікі “Рэгіянальнай газеты”.
А ў дадатак абодва пераможцы атрымаюць у падарунак ад рэдакцыі смартфоны.
Дасылаць здымкі могуць нашы чытачы з усяго рэгіёна да 26 кастрычніка. 26 мы і размесцім на нашым сайце галасаванне за прыз глядацкіх сімпатый. 31 кастрычніка мы абвесцім пераможцаў конкурсу.
У лісце пазначце сваё імя, прозвішча, населены пункт, нумар тэлефона і некалькі сказаў пра свае фота і сябе.