Такую заяву Нетаньяху зрабіў падчас паседжання кабінета міністраў.

Шымон Перэс адыграў вядучую ролю ў стварэнні сакрэтнага ядзернага цэнтра ў Дымоне ў канцы 1950-х гадоў, пабудаваўшы яго з дапамогай французаў.

У цяперашні час гэты аб’ект носіць назву Ядзернага даследчага цэнтра Негеў. Як заявіў Нетаньяху, было б правільна увекавечыць памяць аб удзеле Перэса ў стварэнні цэнтра, які гарантуе бяспеку краіны на пакаленні наперад.

Шымон Перэс, які двойчы займаў пасаду прэм’ер-міністра і адзін раз  прэзідэнта Ізраіля, памёр у верасні ва ўзросце 93 гадоў.

bbc.com