Беларускі фонд культуры і Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна запрашаюць Вас на выставу Міхаіла Крыжаноўскага «Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці».

Адкрыццё адбудзецца 13 кастрычніка ў 15:00 гадзін у Маладзечанскай раённай мастацкай галерэі «Плябань» .

Выстава – гэта творчы фотапраект, прысвечаны 251-годдзю з дня нараджэння знакамітага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.
Галерэя месціцца ў 57 кіламетрах ад Мінска або ў 20 кіламетрах ад Маладзечна. Дабрацца можна з дапамогай асабістага транспарту, на аўтобусе, маршрутцы «Мінск — Маладзечна» да вёскі Плябань.

Папярэдне аб экскурсіі можна дамовіцца па тэлефонах: (80176) 766197, (+37529) 571 67 96.
Сувязь з аўтарам выставы па тэлефонах: (+37529)  3694320; (8029) 7068002 ад 10:00 да 23:00 гадзін.

Экспазіцыя даступная ад 14 кастрычніка па 8 лістапада ад 10:00 і да 17:00 кожны дзень, акрамя панядзелка і аўторка.