Сёлетняя цырымонія ўганаравання літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца пройдзе сёння, 12 кастрычніка, у мінскім гатэлі “Рэнесанс”. Пачатак у 19:00.
Аўтар кнігі, што зойме першае месца, атрымае грашовы чэк.
За другое месца ўзнагародзяць стыпендыяй у Доме творчасці пісьменнікаў на востраве Готланд (Швецыя). За трэцяе – двухтыднёвым творчым адпачынкам у Берлінскім літаратурным калёквіуме.
У шорт-ліст Прэміі імя Ежы Гедройця 2016 побач з творамі Альгерда Бахарэвіча, Андрэя Адамовіча, Валянціна Акудовіча, Алеся Пашкевіча, Макса Шчура трапіла кніга “Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі”. Яе аўтар – наша зямлячка Таня Скарынкіна.
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года.
Пераможца 2013 года – паэт Уладзімір Някляеў – таксама са Смаргоншчыны.