11 кастрычніка ў Вілейскі аддзел МНС патэлефанавала жанчына. Яна сказала, што ля вёскі Ярмолічы перакулілася лодка з рыбаком.

Супрацоўнікі МНС паведамілі пра здарэнне ў Вілейскую выратавальную станцыю.

Праз 20 хвілін выратавальнікі прыехалі на месца. На беразе іх чакала жанчына.

Яна расказала, што пакуль была на беразе, муж у вадасховішчы лавіў рыбу з лодкі.

Потым лодка перакулілася. Аднак, з яе слоў, мужчына ўжо сам выплыў на другі бераг.

Жанчына папрасіла, каб выратавальнікі дасталі лодку са дна.

–Але ў нас няма такіх абавязкаў. Мы павінны ратаваць людзей на вадзе, – растлумачылі ў Вілейскай выратавальнай станцыі.