30 верасня на Вілейскім вадасховішчы на адлегласці 300 метраў ад берагавой лініі быў знойдзены труп невядомай жанчыны ў спартыўнай сумцы з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Следчы камітэт па Мінскай вобласці ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле забойства Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Некалькі гадоў цела пацярпелай прабыло ў вадзе, таму ў следства былі складанасці ва ўсталяванні асобы загінулай і абставінаў яе смерці.

У ходзе аналітычнай работы ўстаноўлена, што забітая – жыхарка Мінска, 1974 года нараджэння, якая лічылася без вестак зніклай з мая 2013 года.

Праваахоўныя органы ўстанавілі, што дачыненне да забойства жанчыны мае яе былы муж.

На першапачатковым этапе расследавання ўстаноўлена, што забойства адбылося ў пачатку траўня 2013 года ў арандаваным ім гаражы ў Мінску. З мэтай утойвання злачынства мужчына на аўтамабілі вывез труп на Вілейскае вадасховішча, дзе ўтапіў.

У цяперашні час працягваецца актыўная праца з затрыманым, праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, накіраваных на высвятленне ўсіх абставінаў злачынства, а таксама замацаванне першапачаткова атрыманых доказаў. Пра гэта піша сайт Следчага камітэта Беларусі.