Усяго удзельнічала 11 каментатараў.

З іх на ўсе пытанні цалкам правільна адказалі чацвёра. На першае пытанне былі розныя адказы. Некаторыя бачылі на відэа блакітную свечку. Як мы разумеем, свечку нагадала блакітнае пірожнае макарун. У эпізодзе ж з дзецьмі адна свечка, якая запаленая на відэа, аранжавага колеру.

На другое пытанне адказвалі пераважна правільна. Безумоўна, каля пліты ляжыць наша родная “Рэгіянальная газета”.

Музычны інструмент прымалі і за кларнет, і за флейту. Але на самой справе гэта габой, а музыкант Алена Бірукова грае на ім у сімфанічным аркестры маладзечанскага музкаледжа.

Пакуль прымаліся адказы, каментары былі схаваныя. У 14 гадзін 14 кастрычніка мы апублікавалі дасланыя каментары. Паўторы з аднаго адраса не прымаліся.

Усе адказы можаце прачытаць тут, а ніжэй мы даём скрыншоты з відэароліка з адказамі на нашы загадкі.

З чатырох удзельнікаў, якія правільна адказалі на заданне, мы склалі спіс, дзе першым нумарам ішоў аўтар першага правільнага дасланага каментара.

Пры дапамозе генератара выпадковых лічбаў абралі пераможцу. З аўтарам каментара мы звяжамся і дамовімся аб сустрэчы для ўручэння падарунка.