Два тыдні ішло галасаванне за пераможцу конкурсу “Кулінарны сакваяжык”. Адразу ў лідары вырваліся два ўдзельнікі: Уладзімір Галаўко з Маладзечна і Алёна Емяльяненка з Вілейкі.

І самі ўдзельнікі, і іх група падтрымкі, і чытачы з напружаннем сачылі за тым, хто ж пераможа. Галасы паміж удзельнікамі то былі роўнымі, то нехта лідзіраваў.

Пераможцай стала Алёна Емяльяненка. З адрывам у 163 галасы яна абышла Уладзіміра Галаўко. Усяго прагаласавалі 1 082 чалавекі.

Алёна атрымлівае бясплатныя шашлыкі на дзесяць чалавек ад банкетнай залы “Глушэц”.

Жанчына ўжо не першы раз удзельнічае ў конкурсах “Рэгіянальнай газеты”. У красавіку яна даслала гісторыю на конкурс “Кіруй грашыма”, у якой расказала, як з мужам размяркоўваюць сямейны бюджэт, выбіраюць прадукты, што гатуюць і на чым эканомяць.

У бліжэйшы час вас чакае інтэрв’ю з пераможцай, у якім яна падзеліцца сваімі кулінарнымі сакрэтамі.

Наперадзе вас чакае яшчэ шмат прыемных сюрпрызаў і конкурсаў ад “Рэгіянальнай газеты”. Калі ў адным не пашанцуе, магчыма, у іншым вы станеце пераможцай. Галоўнае – спрабаваць.