Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі 5 кастрычніка выпусціла ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі “Сумесны выпуск Беларусі і Пакістана”.

На іх выявы нацыянальных паркаў “Нарачанскі” ў Беларусі і “Сайфула-Мулук” у Пакістане.

Тыраж марак складае 44 тысячы экзэмпляраў, паведамляе belpost.by.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў  Мінску і ў сталіцы Пакістана Ісламабадзе праводзілі спецыяльныя гашэнні.

Урачыстая цырымонія гашэння паштовых марак з нагоды афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан адбылася ў рэзідэнцыі прэм’ер-міністра краіны Наваза Шарыфа, дадае БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка і Наваз Шарыф паставілі подпісы пад дзвюма маркамі, налепленымі на паштовыя канверты, і замацавалі адной пячаткай адразу дзве маркі.