У нашай краіне будзе пераважна без ападкаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Такія ўмовы надвор’я захаваюцца ў бліжэйшыя дні, а ў сераду нават прагназуецца мокры снег. Тэмпература паветра ў сярэдзіне кастрычніка ў Беларусі на некалькі градусаў ніжэйшая за кліматычную норму.