Жыхары Астраўца абураныя: у сувязі з разбудовай горада вакол яго знішчаюць векавыя дубы.

На гэтым месцы будуць пракладаць газаправод, апраўдваецца дырэктар мясцовага вытворча-рамонтнага ўчастка Казімір Багдановіч. Але няўжо нельга было абмінуць такое хараство?

Месца ім мала! Высякаюць такія дрэвы, якія былі б аздобай любога горада, любога квартала! Ды ў любой краіне людзі гатовыя дорага заплаціць, каб мець такі прыгожы дуб на сваёй вуліцы, а ў нас трацяць бензін і псуюць пілы на зразанне,  лічыць адзін з жыхароў Астраўца.

Высветлілася, што займаецца работамі прадпрыемства мясцовага ЖКГ пад назвай “Вытворча-рамонтны ўчастак”.

Там пацвердзілі, што некалькі дубоў на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Незалежнасці на выездзе з Астраўца сапраўды павінны быць знішчаны.

Гэта абумоўлена планам забудовы, які ўжо прайшоў усе экспертызы і зацверджаны. На гэтым месцы будуць пракладаць газаправод, кажа дырэктар прадпрыемства Казімір Багдановіч.

Але ў “Вытворча-рамонтным ўчастку” запэўнілі, што знішчаныя будуць толькі некалькі дрэваў. “Можа тры, можа чатыры”, кажа Багдановіч.

Тым часам жыхары Вячаслаў П. і Дзіяны Д. скардзяцца, што “пад нож” пойдзе цэлы ландшафтны луг  больш за 40 дрэваў.

Гэта нібыта будзе выклікана будоўляй новага мікрараёна паміж вёскамі Каменка, Слабодка і самім Астраўцом.

Але ж у вытворча-рамонтным участку кажуць, што пра гэта ім нічога не вядома. Ва ўсякім разе пакуль што, загад на знішчэнне дрэваў не паступіў, сцвярджае дырэктар Багдановіч.

Наша Ніва