Для школьнікаў паход на гульню будзе абсалютна бясплатны. Для гэтага трэба будзе прад’явіць кантролерам на ўваходзе даведку са школы.

Атрымае хто-небудзь перамогу ў матчы ў адказ? Нагадаем, у першым крузе была зафіксавана дзейсная нічыя 1:1. Аўтараў забітых мячоў у абедзвюх камандах ужо няма: Максім Скавыш з’ехаў у Ізраіль, а Аляксандр Алумона – у Тамбоў.

Сустрэча з Рэкішам. Перад пачаткам гэтага сезона паўабаронца праходзіў прагляд у “Іслачы”. Дзмітрый казаў: “Клуб праяўляе канкрэтны інтарэс, але ў мяне могуць з’явіцца іншыя варыянты, таму папрасіў у Віталя Леанідавіча пару дзён на роздум. Хоць гэты варыянт мне сімпатычны, кіраўніцтва добра ставіцца”. Да падпісання кантракту справа не дайшла, і транзітам праз Тракай ён апынуўся ў Жодзіна. За “аўтазаводцаў” ён ужо паспеў правесці 10 гульняў, у якіх вызначыўся адным голам і трыма галявымі перадачамі.

Ці перапыніць “Іслач” сваю зацягнутую серыю без перамог? “Ваўкі” даўно ўжо не перамагалі – 7 тураў запар. У апошніх пяці матчах ўзялі 2 ачкі. У жодзінскага “Тарпеда-БелАЗ” статыстыка простая: 11 ачкоў за апошнія 5 тураў.

Каб дапамагчы камандзе, заклікаем заўзятараў прыйсці на стадыён, і разам з талісманам Вулфі падтрымаць любімых гульцоў.