Некаторыя жыхары Астраўца выступаюць супраць таго, каб у горадзе зразалі старыя дубы. Ураджэнец Астраўца, прафесар Адам Мальдзіс заявіў, што публічна адмовіцца ад звання ганаровага грамадзяніна горада, калі дрэвы зрэжуць.
У астаравецкай інспекцыі навакольнага асяроддзя пракаментавалі сітуацыю.
Растлумачылі, што дрэвы можна ссякаць у некалькіх выпадках.
Па-першае, калі яны стаяць ва ўласным двары. Тады гаспадару не трэба ніякіх дазволаў.
Па-другое, калі дрэвы хворыя, у дрэнным стане і яны могуць пашкодзіць пабудовы.
І трэці выпадак – якраз той, які ў Астраўцы. Спілаванне дрэваў прадугледжана ў праектнай дакументацыі.
– Мы не ўдзельнічаем у распрацоўцы праектаў забудовы, – адказалі супрацоўнікі інспекцыі. – Калі мы бачым, што дрэва спілоўваюць, мы пытаемся, ці ёсць на гэта дазвол. А ў дадзеным выпадку, такім дазволам і з’яўляецца праект.