У суботу, 22 кастрычніка, ноччу ў заходніх, а днём і ў цэнтральных раёнах дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні 6-11 м/с, парывы да 14 м/с, днём у асобных раёнах парывы 15-18 м/с. Ноччу ад 0 да +6, па паўночным усходзе ад -1 да -5°С, днём ад +2 да +8.
У нядзелю на большай частцы тэрыторыі дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы мокры снег, слабы галалёд. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Ноччу ад -3 па паўночным усходзе да +6 па паўднёвым захадзе, днём ад +2 да +8, па паўднёвым захадзе да +10.
Паводле слоў Рабава, у панядзелак надвор’е крыху палепшыцца: у асобных раёнах, пераважна па заходняй палове, кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай магчымы мокры снег, слабы галалёд. Ноччу ад -3 па паўночным усходзе да +6 па паўднёвым захадзе, днём ад +1 да +8.
– Да сярэдзіны тыдня надвор’е зноў істотна сапсуецца, і ўжо ў сераду на большай частцы тэрыторыі мокры снег, дождж, ноччу і раніцай слабы галалёд. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, – паведаміў сіноптык.
“Наша Ніва” паводле БелаПАН.