Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International склала рэйтынг абароненасці месенджараў ад несанкцыянаванага доступу да перапіскі карыстальнікаў.

Складальнікі даклада ацэньвалі месенджары паводле шэрагу крытэраў, звязаных з бяспекай, па 100-бальнай сістэме.

Найвышэйшыя адзнакі – па 73 балы – атрымалі Facebook Messenger і WhatsApp. Другі і трэці радок падзялілі iMessage, FaceTime і Telegram, якія набралі па 67 балаў.

Ацэнкі ніжэй за 50 балаў атрымалі Viber (47), Skype (40), Snapchat (26) і Blackberry (20).

Замыкаюць рэйтынг кітайскія месенджары QQ і WeChat, бяспеку якіх у Amnesty International ацанілі ў нуль балаў.

Усяго ў рэйтынг Amnesty International трапілі 16 месенджараў ад 11 кампаній.

“Наша Ніва” паводле .