Сучасны вiд тэставання даступны ўжо сёння для маладых людзей у цэнтрах, прыязных падлеткам, дзе кожны ахвотны можа бясплатна i ананiмна зрабiць тэст – як звычайны, так i экспрэс, i атрымаць кансультацыю. Цяпер у Беларусi дзейнiчае 50 такiх цэнтраў, адкрытых сумесна з Дзiцячым фондам ААН i Мiнiстэрствам аховы здароўя. У цэнтрах працуюць урачы: педыятр, гiнеколаг, псiхолаг, нарколаг, дэрматавенеролаг, валеолаг. На першай кансультацыi ўрач разам з падлеткам вызначае праблему, дае рэкамендацыi i пры неабходнасцi запiсвае да спецыялiста.

Магчымасць саматэставання з’явiлася ў межах спецыяльнай кампанii Аб’яднанай праграмы ААН па ВIЧ/СНIД i Дзiцячага фонду ААН “Датычыцца нават тых, каго не датычыцца”, якая ахапiла сёлета ўсе абласныя гарады.

У краiне зарэгiстравана звыш за 21 тысячу выпадкаў ВIЧ-iнфекцыi.

Большасць выяўленых выпадкаў прыпадае на ўзрост 15-49 гадоў. Паводле апошнiх звестак, ВIЧ-станоўчы чалавек, якi атрымлiвае своечасовае лячэнне, можа пражыць гэтак жа доўга, як здаровы. Пры эфектыўным лячэннi імавернасць перадачы вiруса iншаму чалавеку значна знiжаецца. Жанчына з ВIЧ можа нарадзiць здаровае дзiця, калi своечасова даведаецца пра свой дыягназ i пачне лячэнне.

Фота google.by.

Фота google.by.

“Наша Ніва” паводле .