Кантрацэпцыю неабходна рэкамендаваць жанчынам з падлеткавага ўзросту. Вопыт Беларусі і Расіі паказвае, што ўзровень кантрацэпцыі недастатковы, сказала Мажэйка.

Згодна са звесткамі Міністэрства аховы здароўя, сучасным метадам кантрацэпцыі – гарманальнымі пілюлямі – у Беларусі карыстаюцца не больш за 13% жанчын. Гэта менш, чым у шэрагу іншых краін. Напрыклад у Германіі гэты метад кантрацэпцыі ўжываюць прыблізна 37% жанчын дзетароднага ўзросту, у Расіі – 15%.

Для Беларусі аптымальным з’яўляецца выкарыстанне гарманальных кантрацэптываў 50-55% жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту.

На думку Мажэйкі, прычынай нізкага ўзроўню выкарыстання гарманальных кантрацэптываў з’яўляецца тое, што ў насельніцтва засталіся састарэлыя ўяўленні пра тое, што кантрацэпцыя шкодная для здароўя.

– На жаль, і ва ўрачоў не заўсёды станоўчае стаўленне да кантрацэпцыі, не ўсе разумеюць яе важнасць. Таму і застаецца высокім працэнт абортаў, – сказала ўрач.

Менавіта на медыцынскіх работніках ляжыць адказнасць па інфармаванні насельніцтва аб метадах кантрацэпцыі, заявіла начальнік аддзела дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Людміла Лёгкая.

Яна адзначыла, што жанчыны рэпрадуктыўнага ўзросту назіраюцца з пэўнай перыядычнасцю ў гінеколага, а падчас цяжарнасці да 20 разоў бываюць у яго на прыёме. Пры такой частаце, сказала Лёгкая, лагічна чакаць, што медыкі праводзяць гутаркі аб сродках кантрацэпцыі.

Каб гэта адбывалася больш якасна, у праграму навучання медыкаў на ўзроўні пераддыпломнай і паслядыпломнай адукацыі неабходна ўнесці карэктывы, лічыць прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.

“Наша Ніва” паводле .