Пра сітуацыю з дубамі ў Астраўцы разважае прадстаўнік экалагічнага таварыства “Зялёная сетка” Ігар Корзун.

– У мяне, на жаль, не было часу займацца пошукамі плана забудовы. А людзі, якія былі гэтым заклапочаныя, так і не змаглі яго знайсці.

Безумоўна, каб выказваць нейкія прэтэнзіі, трэба мець аргументы, – упэўнены Ігар.

Але падобныя абставіны, па яго словах, па ўсёй краіне. Ні заказчыкі, ні праекціроўшчыкі не ўлічваюць чамусьці зялёныя насаджэнні на тэрыторыі будучых будынкаў.

– Пасля пытаешся ў праекціроўшчыкаў, чаму яны не склалі праект так, каб захаваць дрэвы. Яны адказваюць, што гэта не ўваходзіла ў іх задачу. Такі самы адказ даюць і заказчыкі.

Пакуль ад уладаў не будзе распаражэння пра ўлік дрэў пры планаванні забудовы, упэўнены Ігар, гэты абявязак так і будуць штурхаць адзін аднаму.

Кажуць, што перарабіць праект – гэта грошы і час. Але чаму ніхто не думае пра тое, што дрэвы нейтралізуюць шкодныя рэчывы. Гэта таксама грошы і немалыя. Гэтага чамусьці не ўлічваюць.

А для Астраўца, дзе будуецца Беларуская АЭС, праблема шкодных рэчываў хутка можа стаць вельмі актуальнай.

Больш каментарыяў – у наступным нумары “РГ”.