Дакладней сказаць, сваякоў гаспадара імяннога пярсцёнка, таму што гравіроўка на ім указвае на тое, што пярсцёнак зроблены ў 1918 годзе або прымеркаваны да гэтай даты. 

Яраслаў Абалмасаў выклаў фота пярсцёнка ў сеціве з просьбай дапамагчы яму інфармацыяй.

А “Рэгіянальнай газеце” ён расказаў:

–  Рэч гэта не мая. Убачыў у сябра, а ён гэтаму пярсцёнку не надаваў асаблівага значэння. А мяне як гісторыка гэта рэч зацікавіла. Стаў наводзіць даведкі. Аказалася, што гэта імянны пярсцёнак 86-га пяхотнага палка Войска Польскага, які размяшчаўся ў Маладзечне.

Яраслаў патлумачыў, што, па яго інфармацыі, такіх пярсцёнкаў было ўсяго 16 і ўручалі іх толькі афіцэрам.

– Хутчэй за ўсё, ён і быў знойдзены ў Мала­дзечне ці цесна звязаны з Маладзечнам. Калі сваякі яшчэ жывыя, то яны таксама будуць шукаць яго ў Маладзечне ў першую чаргу. А, магчыма, яны нават не ведаюць пра яго існаванне. Таму я вельмі спадзяюся на дапамогу, каб перадаць сваякам тых афіцэраў, што пярсцёнак не згубіўся ў стагоддзях.

Пытанне наконт пярсцёнка мы адрасавалі краязнаўцу з Маладзечна Уладзіміру Садоўскаму:

– Я пра 86-ы полк ведаю, а вось пра пярсцёнак – не, – адказаў Ула­дзімір.

Аднак прыгадаў, што ў 2014 годзе перакладаў з польскай мовы ўспаміны ўнучкі Тэадора Вартэцкага, які служыў у 86-м пяхотным палку ад 1930 да 1932 года.

Вось што цікава, у сямейным архіве ўнучкі захоўваецца пасведчанне на права нашэння адзнакі 86-га палка. Малюнак гэтага значка супадае з малюнкам на пярсцёнку.

Пасведчанне на права нашэння адзнакі 86 палка.

Пасведчанне на права нашэння адзнакі 86 палка.

Магчыма, хтосьці з чытачоў газеты цікавіўся гісторыяй і зможа дапамагчы адшукаць звесткі пра гэты пярсцёнак. Чакаем вашых званкоў.