Пакуль мяркуюць, што ў 2019/2020 навучальным годзе падрыхтуюць і правядуць незалежную атэстацую за 9-ы клас. А ў 2021/2022 навучальным годзе пройдзе нацыянальны экзамен за 11-ы клас.
– Гэта вельмі важнае і няпростае пытанне, але мы да гэтага рыхтуемся. Прымаць іспыт будуць не настаўнікі з дадзенай канкрэтнай школы, а камісія настаўнікаў з іншых школ. І не толькі са школ, каб ацэнка пры гэтым была больш аб’ектыўнай, – заявіў Жураўкоў.
Міністр адзначыў, што да 2021-га года ў Беларусі ў школах будзе цалкам профільнае навучанне. І тыя дзеці, якія цяпер вучацца ў 5-6-м класе, ужо цяпер павінны ведаць правілы гульні, па якіх яны будуць паступаць у ВНУ.
– Мы пастаянна абмяркоўваем пытанне аб удасканаленні форм здачы экзаменаў, каб адабраць найбольш здольных для навучання, – распавёў Жураўкоў. – Але, на жаль, абсалютна карэктнай і правільнай сістэмы ацэнкі ведаў яшчэ ніхто не прыдумаў.
Гаворка, па словах міністра, ідзе пра нацыянальны экзамен па 4-х прадметах.
Базавай формай іспыту будзе тэставанне, якое складаецца з некалькіх частак. Першая частка – экзамен за школьны курс. Другая – экзамен для паступлення ў ВНУ. Менавіта ў гэтай частцы будзе вусны складнік – сумоўе, сачыненне або пераказ. Праводзіць гэтую частку экзамену будзе кожная навучальная ўстанова ў адпаведнасці са сваёй спецыфікай.