Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітры Рабаў.
У аўторак, 25 кастрычніка, абвешчана штармавое папярэджанне – на большай частцы краіны чакаецца ўзмацненне паўднёва-ўсходняга ветру парывамі 15-18 м/с, раніцай і днём па паўночна-заходняй палове – моцныя ападкі, дажджы, у асобных раёнах мокры снег.
У сераду, 26 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны дождж, па ўсходзе з мокрым снегам. Па ўсходняй палове моцныя ападкі, слабы галалёд, ноччу і раніцай ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
У чацвер, 27 кастрычніка, з ростам атмасфернага ціску, непагадзь крыху супакоіцца: ноччу па паўднёвым усходзе, днём у асобных раёнах кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд.
Аднак, з пятніцы і да канца тыдня ўладу над надвор’ем возьме чарговы цыклон з цэнтрам над Скандынавіяй, праз нашу краіну будуць праходзіць атмасферныя франты.
У пятніцу, 28 кастрычніка, ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд.
У выходныя на большай частцы тэрыторыі дажджы, па паўночным усходзе з мокрым снегам. Ноччу і раніцай у асобных слабы галалёд.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
25 кастрычніка |
ад +1 да +7, у паўднёва-заходніх раёнах ад +8 да +13 |
ад -1 да +4, у паўднёва-заходніх раёнах ад+5 да +8 |
26 кастрычніка |
на працягу сутак ад -1 да +6, днём па паўднёвым захадзе ад +7 да +9 |
|
27 кастрычніка |
ад 0 да +7 |
ад -4 да +2 |
28 кастрычніка |
ад +1 да +6, па захадзе да +8 |
ад -5 да +2 |
29, 30 кастрычніка |
ад +2 да +9 |
ад -2 да +5 |
“Наша Ніва” паводле Tut.by