Free market адбудзецца 6 лістапада, у 10:00, у кінатэатры МІР.
Збор рэчаў пачалі з 24 кастрычніка.
Непатрэбныя, але добрыя дзіцячыя рэчы можна прыносіць і пакідаць ў спецыяльнай скрыні ў файе кінатэатра.
Плануецца, што на маркеце будзе магчымасць не толькі прыдбаць вопратку дзіцяці, але і цікава бавіць час. Ініцыятыве патрэбныя валанцёры.
Падрабязнасці па тэлефоне 8 (029) 860 30 26.
Free market – месца, дзе людзі могуць пакінуць добрыя, але ўжо непатрэбныя ім рэчы для тых, хто мае ў іх патрэбу. Забіраюць такія рэчы бясплатна. Прынцып – не абмен, а ўзаемадапамога.