Удзячных слухачоў сустрэў у Вязынскай школе вайсковец, краязнаўца і пісьменнік Аляксандр Плавінскі.
На сустрэчу прыйшлі вучні 8 і 11 класаў. Афіцыйнай мэтай візіту госця была прафарыентацыйная работа сярод выпускнікоў школы. Бо Аляксандр Плавінскі – выкладчык ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Але ўжо з першых хвілін стала зразумела, што гэта будзе не фармальнае заахвочванне выпускнікоў, а шчырая гутарка з цікавым чалавекам.
Аляксандр Плавінскі – наш зямляк. Ён нарадзіўся ў вёсцы Латыгаль на Вілейшчыне, вучыўся ў латыгальскай школе. Цяпер пісьменннік вывучае гістарычную спадчыну Вілейшчыны, піша кнігі па краязнаўству.
Аляксандр Плавінскі цікава расказаў вязынскім школьнікам пра службу ў войску, падзяліўся сваімі набыткамі на ніве краязнаўства, адказаў на шматлікія пытанні вучняў і настаўнікаў.
На развітанне пісьменнік падарыў школе сваю кнігу аб гісторыі вёскі Латыгаль.