Як адзначае Нацыянальны статыстычны камітэт, штогод павялічваецца колькасць аўтамабіляў ва ўласнасці грамадзян. На 1 студзеня 2016 года ў краіне зарэгістравана 2920,2 тысячы легкавых аўтамабіляў, што на 93 тысячы больш, чым на 1 студзеня 2015 года.
Топ 10 самых папулярных машын у краіне
Самай папулярнай з’яўляецца “Фольксваген”, у краіне іх больш за 400 тысяч. На другім месцы – ВАЗ, іх больш за 363 тысяч штук. На трэцім месцы “Опель”, якіх у краіне зарэгістравана больш за 224 тысячы.
Замыкае дзясятку лідараў ВМВ з паказчыкам больш за 83 тысячы зарэгістраваных аўтамабіляў.
Наяўнасць легкавых аўтамабіляў ва ўласнасці грамадзян па марках (на канец года, штук)
Марка аўтамабіля |
2014 |
2015 |
“Фольксваген” |
386 335 |
400 393 |
ВАЗ |
363 852 |
363 175 |
“Опель” |
218 200 |
224 253 |
“Аўдзі” |
190 223 |
195 581 |
“Форд” |
183 789 |
187 781 |
“Рэно” |
158 307 |
169 769 |
“Пежо” |
112 317 |
117 666 |
“Мерсэдэс-Бэнц” |
88 927 |
91 844 |
“Сітраэн” |
84 925 |
87 788 |
БМВ |
79 681 |
83 224 |
Паводле avto.ej.by.