“Пастой, пешаход, не спяшайся пад колы!” – пад такім дэвізам 28 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху.

Мэта – прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў па віне і з удзелам пешаходаў, у тым ліку на пешаходных пераходах.

У рамках  мерапрыемства міліцыя забяспечыць дзейсны кантроль над выкананнем правілаў дарожнага руху,  правядзе ў працоўных калектывах і школах інфармацыйна-тулумачальную работу па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму.

На тэрыторыі Маладзечанскага раёна з пачатку года зарэгістраваныя 42 дарожна-транспартныя здарэнні. У іх два чалавекі загінулі, 44 атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Чатыры ДТЗ адбыліся па віне нецвярозых кіроўцаў. На пешаходаў здзейснена дзевяць наездаў. У выніку аварый адзін пешаход загінуў і восем траўмавана.