Калектыў аўтарскай песні “Элегія” пад кіраўніцтвам Таццяны Захарыч разам з ансамблем гітарыстаў Уладзіміра Лапціка “Адэліта” ўдзельнічалі ў абласным фестывалі народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”.

На фестывалі артысты выканалі песню “Мая Міншчына” на словы Уладзіміра Цануніна, музыку Уладзіміра Лапціка.

Дарэчы “Элегія”, па словах Уладзіміра Цануніна, была адзіным калектывам, які выконваў аўтарскую песню.

Члены журы адзначылі выступленне артыстаў з Вілейкі. Дамоў яны вярнуліся з Дыпломам і падарункам – радыёмікрафоннай сістэмай. Аднак галоўнае не прыз, а тое, што змаглі паўдзельнічаць, далучыць гледачоў да сваёй творчасці, упэўненая Таццяна Захарыч.

– Уражанні ад фестывалю добрыя. Большасць калектываў выступалі дастойна. Адзінае, не зусім прыемна тое, што некаторыя спявалі пад фанаграму. Усё ж песня павінна быць жывой, – падзяліўся паэт, бард, артыст калектыву “Элегія” Уладзімір Цанунін.