Ягор Ярмоленка з Куранца даслаў здымак самага яркага ўспаміна 2016 года.

– Мой фатаздымак – гэта ColorFest у Мінску 14 мая. Гэта мой самы яркі ўспамін 2016 года. Паехаў я туды з сваімі сябрамі. На фатаздымку – я ў правым верхнім вуглу з пакецікам залёнай фарбы. Побач мая сяброўка ў правым ніжнім вуглу.

Фарбы будуць змытыя, моманты – ніколі!

Я – вучань 8 класа Куранецкай школы. Вучуся вельмі добра. Скончыў школу малявання. Зараз займаюся баявым мастацтвам. Я лічу, што “Рэгіянальная газета” – найлепшая!

Сёння апошні дзень, калі вы можаце даслаць здымак на конкурс “Атрымай смартфон за адно фота” ў межах акцыі “Не губляй ніводнага дня”.