За гэты час паспела падрыхтаваць розныя нумары, у тым ліку дэфіле, танцавальныя, вакальныя. 

Закончыла інстытут сучасных ведаў імя Шырокава, аддзяленне эстраднага вакала.

Займае актыўную жыццёвую пазіцыю, імкнецца рэалізаваць усе свае здольнасці.

Вельмі любіць каней, дапамагае на стайнях. Марыць займець уласнага каня. Захапляецца вышыўкай.

У гэтым годзе Дыяна шмат працавала з конямі, бачыла прыгожыя прыродныя з’явы, шмат часу прысвяціла вышыўцы, падрыхтавала нумар з выездам на сцэну байка, стала лаурэатам міжнароднага конкурсу.

Сёння, 25 кастрычніка, апошні дзень, калі вы можаце даслаць здымак на конкурс “Атрымай смартфон за адно фота” ў межах акцыі “Не губляй ніводнага дня”.