Ганна Кічыгіна з Маладзечна імкнецца запомніць кожны дзень і засняць на камеру мабільнага тэлефона.
На дасланых здымках моманты гэтага лета. Тут і паездкі за горад, рыбалка, сонечныя ванны, прагулкі. У кожным занятку ёсць месца для вернага чатырохногага сябра шы-тцу Маргошы.
У бацькоў дзяўчыны таксама ёсць сябра – мопс Ада, і як відаць па фота, ён вялікі меламан.
Пра тое, што лета закончылася, можна здагацца па настаўніках, якія ідуць са школы з ахапкай кветак.
Дасылайце і вы фота на конкурс “Атрымай смартфон за адно фота” ў межах акцыі “Рэгіянальнай газеты” “Не губляй ніводнага дня”.