Фотаздымак даслала іх мама Марына Захарэвіч. Жанчына спадзяецца, што выйграе ў конкурсе смартфон. У яе дачкі Паліны 16 лістапада дзень нараджэння, яна вельмі прасіла падарыць гэту сучасную навінку.

Фотаздымак зроблены 1 верасня. Дзеці прыпыніліся па дарозе ў школу, старэйшы брат павучае сястру.

Сёння, 25 кастрычніка, апошні дзень, калі вы можаце даслаць здымак на конкурс “Атрымай смартфон за адно фота” ў межах акцыі “Не губляй ніводнага дня”.