Валянціна Конан – бабуля пяцігадовага Мікіткі і гадавалай Машы.

– З іх з’яўленнем на свет жыццё набыло новыя фарбы, гукі, адчуванні… – адзначае жанчына. – Гэта мае крывінкі, мой працяг роду, мая надзея. Баюся прапусціць любую хвілінку з іх жыцця. Імі жыву, дыхаю.Пішу пра сваіх унукаў дзённік-споведзь бабулі. Радуюся кожнаму іх руху, позірку, слову. Агортваю любоўю,  надзеяй, з малых гадоў прывучаю да сямейных традыцый. У кожным свяце прымаю самы актыўны ўдзел: ператвараюся ў Снягурку, клоўна, гуляем “у вайнушку”, ладзім пікнікі. Хочацца, каб кожнае імгненне ў жыцці Мікіты і Машы было запамінальным і непаўторным. Спадзяюся яны вырастуць добрымі людзьмі.

Сёння апошні дзень, калі вы можаце даслаць здымак на конкурс “Атрымай смартфон за адно фота” ў межах акцыі “Не губляй ніводнага дня”.

Фота забяспечана Валянцінай Конан.

Фота забяспечана Валянцінай Конан.

Фота забяспечана Валянцінай Конан.

Фота забяспечана Валянцінай Конан.

Фота забяспечана Валянцінай Конан.

Фота забяспечана Валянцінай Конан.