Цяпер дзяўчына вучыцца ў БДУ на факультэце радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій. Фатаграфуе два гады.

– Мне проста падабаецца фатаграфаваць! – піша Насця. – На здымках у асноўным сябры і тое, што я люблю. Падабаецца лавіць у кадры ўсмешкі людзей. Цаню ўсмешкі.

Сёння апошні дзень, калі вы можаце даслаць здымак на конкурс “Атрымай смартфон за адно фота” ў межах акцыі “Не губляй ніводнага дня”.